Мэнэджэр выбарчай кампаніі Мілінкевіча называе гомасэксуалізм — фашызмам
Беларусь.
21 лістапада а 516.
Красунчык.
Адзін зь лідараў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь РЫМАШЭЎСКІ заявіў у інтэрвію тэлеканалу «БелСат»: «Прапаганда сэксуальнай разбэшчанасьці — гэта зло, якое разбурае грамадзтва. Такое ж самае зло, як прапаганда фашызму альбо гвалту ў грамадзтве». Сп. Рымашэўскі такім чынам акрэсьліў сваё асабістае стаўленьне і стаўленьне сваёй праварадыкальнай арганізацыі да гомасэксуалізму і права гомасэксуалаў на індывідуальнасьць і свабоды. Рымашэўскі не хавае сваёй яскравай гамафобнай пазыцыі і нават ганарыцца ею.
Нашыя крыніцы ў апазыцыі даюць наступную ацэнку дзейнасьці Рымашэўскага: «Чалавек непасьлядоўны, можа без разбору крыўдзіць людзей, але пры гэтым сам вельмі крыўдлівы, калі што не па ім ён адразу пачынае псыхаваць. Шмат што можа сказаць аб Рымашэўскім і ягонае сяброўства зь Севярынцам. Вы калі–небудзь чулі прамовы Севярынца? Рымашэўскі, па–праўдзе, больш памяркоўны, але гэтакі самы агрэсіўны рэлігійны фанатык, які заўсёды забываецца на тое, што Біблія таксама кажа і аб тым што «палюбі бліжэйшага свайго, як самога сябе», а таксама аб тым, што Біблія заклікае быць паслухмянымі і памяркоўнымі. Радуе хіба тое, што такія як Севярынец і Рымашэўскі ніколі не прыйдуць да ўлады. Хутчэй гомасэксуалы пачнуць заключаць шлюбы ў Беларусі, чым Рымашэўскі стане дэпутатам».
[ Падрабязьней ]