Транс-Калядкі ўпершыню адбыліся ў Мінску (+фота)
Беларусь.
7 студзеня а 456.
Сяргей.
Афішаваная культурна-творчая акцыя трансвестытаў, транссэксуалаў і з імі салідарных у Мінску адбылася. Транс-Калядкі прайшлі ў заможным раёне элітнай забудовы ў мікрараёне Усход, за Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, па вуліцах Валенція Ваньковіча, Ігната Буйніцкага і да іх прылеглых. Да акцыі таксама далучылася маладая беларуская травесці-дзіва Сымона ГЛАМ, яна была Снягуркай. Акцыя была арганізаваная Беларускай ініцыятывай за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе.
На Транс-Калядкі прыйшло паўдзельнічаць, як і планавалася, 15 чалавек, хлопцы і дзяўчаты, усё прайшло ў атмасферы свята, нацыянальнай беларускай традыцыі і гонару за ўласную смеласць. Большасць удзельнікаў да месца збору дабіраліся сваім ходам прама ў жаночых строях, грамадскім транспартам, што праўда не выклікала непакою і абурэння іншых пасажыраў.
[ Падрабязьней ]