Чорны сьпіс Літаратура Coming-out ВІЧ/СНІД ЛГБТ-каляндар Прыколы Архіў Супрацоўніцтва Каталёг
 
САЙТ НА РЭКАНСТРУКЦЫІ!!!
Зьменены электронны адрас Рэдакцыі сайту: lgbt.belarus@gmail.com
 
 
Навіны беларускіх геяў, лесбіянак і трансух
Ваш e-mail:


 
 
 
 
 


 Стварэньне адзінага беларускага ЛГБТ-фронту


          21 жніўня ў Менску адбылася Аб’яднаўчая сустрэча часткі беларускіх ЛГБТ-ініцыятываў і Першая сустрэча Беларускай ініцыятывы за сэксуальную й гендэрную роўнасьць.

          Аб аб’яднаньні заявілі Беларуская ініцыятыва маладых геяў і Ініцыятыўная група беларускіх геяў “BelQueer
”. Да адзінай Ініцыятывы выказалі жаданьне далучыцца іншыя людзі зь Беларусі, а таксама беларусы замежжа.

          Да Ініцыятывы таксама далучыліся людзі, ўжо заангажаваныя ў беларускім ЛГБТ-руху: Сяргей Андросенка, Юля Міцкевіч і Аляксандар Палуян.

          Аб’яднаньне людзей і намаганьняў разглядаецца сябрамі Беларускай ініцыятывы за сэксуальную й гендэрную роўнасьць станоўча й бачыцца перспектыўным.

          Беларуская ініцыятыва за сэксуальную й гендэрную роўнасьць на дадзены момант не зьяўляецца юрыдычнай асобай і зьяўляецца дабраахвотнай ініцыятыўнай суполкай.

          Наступная сустрэча заплянаваная на 5 верасьня.

 
Навiны

Дата:

Сустрэча ЛГБТ-актывістаў Беларусі

          21 жніўня а 13:00 (чацьвер) адбудзіцца Сустрэча ЛГБТ-актывістаў Беларусі ў Менску.
          На павестцы:
*
Аб’яднаньне беларускіх ЛГБТ-ініцыятываў, актывістаў;
* Абмеркаваньне бліжэйшых плянаў;
* Вывучэньне патэнцыялу;
* Стварэньне каманды;
* Размовы й дыскусіі 
          Запрашаюцца ўсе, хто жадае стаць сябрам Ініцыятывы й рабіць карысныя справы на карысьць беларускага ЛГБТ-руху ў межах адзінай Ініцыятывы.
          На сустрэчы будуць прысутнічаць толькі сталыя й новыя сябры Ініцыятывы. Сябры іншых рухаў і арганізацый прысутнічаць ня будуць.
          Людзям зь іншых гарадоў і краінаў, якія жадаюць далучыцца да Ініцыятывы просьба паведаміць свае электронныя скрыні, на якія будуць дасланыя вынікі Арганізацыйнай Сустрэчы, а таксама нумары тэлефонаў для пэрсанальнай размовы.
          Жадаючым трапіць на Сустрэчу трэба зьвярнуцца на lgbt.belarus@gmail.com, ICQ 396-433-645 або па кантактных тэлефонах Сяргея Андросенкі.

Аўтар:
Дата:

ЗАЯВА БЕЛАРУСКАЙ ЛГБТ-СЕТКІ

          Усім, каму неабыякавы лёс беларускай ЛГБТ-супольнасьці
          Паважанае спадарства!
          Мы, прадстаўнікі арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць з ЛГБТ-супольнасьцю Беларусі, лічым неабходным пракамэнтаваць паведамленьні аб правядзеньні ў Беларусі Прайду-2008 у верасьні 2008 году. 8 сьнежня 2007г. інфармацыйным цэнтрам "Тэма" быў распаўсюджаны Прэс-рэліз аб Прайдзе, які мае быць.  
          Мы лічым, што правядзеньне Прайд-фэстаў і іншых мерапрыемстваў у Беларусі своечасовае й неабходнае для пабудовы талерантнага й дэмакратычнага грамадзтва. 
          Аднак, мы выказваем заклапочанасьць магчымым лёсам фэсту "Прайд-2008", бо асноўным арганізатарам дадзенага форуму выступае спадар Сьвятаслаў СЕМЯНЦОЎ. Улічваючы мінулы негатыўны досьлед арганізацыі мерапрыемстваў і праэктаў сп. Семянцовым, мы ня ўпэўненыя ў магчымасьці пасьпяховага правядзеньня дадзенага мерапрыемству. Прымаючы да ўвагі яго дзеяньні, якія нанесьлі значную шкоду іміджу беларускага ЛГБТ-руху, мы прынялі рашэньне адмовіцца ад супрацоўніцтва з праэктам "Прайд-2008" пад кіраўніцтвам Сьвятаслава СЕМЯНЦОВА
          Мы таксама выказваем сумненьні, што атрыманыя ад спонсараў і грантадаўцаў сродкі на правядзеньне "Прайду-2008" будуць у поўнай меры накіраваныя на прызначаныя мэты й заяўляем аб тым, што ніякай адказнасьці за мэтавае выкарыстаньне дадзеных сродкаў не нясем.
          Вітаючы любыя новыя ініцыятывы, мы і надалей маем намер працягваць сумесную актыўную дзейнасьць на карысьць беларускай ЛГБТ-супольнасьці.

РМГА "Встреча"
Беларуская Ліга Лямбда
Міжнародная Амністыя (Беларусь)
Ініцыятыва беларускіх геяў "BelQueer"
"Валанцёры бязь межаў"
Беларускі ЛГБТ-партал GAY.BY
РМЖГА "Яна"
Беларускі сайт ГЛТ GAYBY.ORG
Сацыялістычная Моладзь "Соколы"

30 сьнежня 2007 (публікуецца паўторна)

Аўтар:
Дата: 04 жніўня 2008

Эўрапрайд-2008 Бел-чырвона-белы сьцяг лунаў на ЭўраПрайдзе сэксуальных меншасьцяў у Стакгольме
 

          3 жніўня ў Стакгольме завяршыўся ЭўраПрайд – фэстываль прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. 
          2 жніўня адбылася кульмінацыя фэстывалю: Прайд-парад. Сярод сьцягоў іншых краінаў, якія луналі ў Стакгольме, быў і бел-чырвона-белы сьцяг, прывезены беларускімі ўдзельнікамі фэстывалю.
          Тэма сёлетняга ЭўраПрайду: “Швэдзкі грэх: пераадольваючы межы”. Акцэнт і фэстывалю, і параду – гэта правы сэксуальных меншасьцяў у сьвеце.
          Паўсюль у Стакгольме луналі вясёлкавыя сьцягі, сабралося вельмі шмат людзей. Дружалюбна, вельмі свабодна трымаліся і ўдзельнікі параду, і гледачы. Большасьць удзельнікаў – гэта людзі традыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, якія падтрымліваюць ідэю свабоды і роўных правоў для сэксуальных меншасьцяў. У знак падтрымкі правоў сэксуальных меншасьцяў у калёне праходзілі пажарныя, паліцыянты – іх вельмі хораша віталі.
          Сёлетні фэстываль у Швэцыі агульнаэўрапейскі, на яго прыехалі ўдзельнікі з розных краінаў. Прайшла досыць вялікая калёна ўдзельнікаў Прайду, якія прадстаўляюць тых, хто па нейкіх прычынах ня можа прыехаць і ўзяць у ім удзел. У гэтай калёне былі тыя, хто прадстаўлялі сэксуальныя меншасьці Беларусі, Літвы, іншых краінаў, дзе людзі баяцца паказаць, што яны ёсьць і дзе ёсьць праблемы з правамі гомасэксуальнасьці.
          У часе канфэрэнцыі, арганізаванай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Amnesty International”, каардынатар гэтай арганізацыі ў Беларусі Вячаслаў БОРТНІК распавёў пра сытуацыю з правамі прадстаўнікоў гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі. Таксама ён даў інтэрвію Швэдзкаму Радыё (па-беларуску).
          Ён падкрэсьліў, што беларусам варта прыяжджаць на такія фэстывалі, таму што важна паказаць, што Беларусь – гэта частка Эўропы, і што ўсе беларусы незалежна ад сэксуальнай арыентацыі мусяць разам будаваць талерантную эўрапейскую краіну.


          Слухаць пра ЭўраПрайд-2008 (па-беларуску)
          Афіцыйны сайт Стакгольмскага Прайду
          Таксама перадае "Радыё "Свабода"

Эўрапрайд-2008

Эўрапрайд-2008

Эўрапрайд-2008

Эўрапрайд-2008

Аўтар: Красунчык
Каментароў: 1; Каментаваць навіну
Дата: 02 жніўня 2008, 14:20

   Чальцы Эўрапейскай Партыі Зялёных сустрэліся зь беларускім гей-актывістам

          2 жніўня актывіст Беларускай ініцыятывы маладых геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў Сяргей АНДРОСЕНКА сустрэўся зь сябрамі Эўрапейскай Партыі Зялёных. Партыя Зялёных – адна з самых сяброўскі настроеных да гомасэксуалаў партый Эўропы й сьвету. Актывісты Партыі ў адчыненую заяўляюць аб падтрымцы руху за правы сэксуальных меншасьцяў і падымаюць пытаньні аб прававой роўнасьці гомасэксуалаў на розных узроўнях.
          Таксама падчас сустрэчы быў наладжаны кантакт з актывісткай ЛГБТ з Грузіі.
          Яшчэ адзін станоўчы момант – на сустрэчы было вырашына, што неўзабаве Беларуская Партыя Зялёных абмяркуе зь гей-актывістамі пытаньне аб стварэньні унутрыпартыйнага камітэту ЛГБТ пры ўдзеле саміх сэксуальных меншасьцяў. Беларуская Партыя Зялёных – зарэгістраваная ў Беларусі партыя, якая працуе на афіцыйных умовах. Гэта першая ў Беларусі партыя, якая заявіла аб сваёй падтрымцы беларускаму руху за правы сэксуальных меншасьцяў.
          У якасьці першага сяброўскага кроку на сустрэчы вядомы беларускі фэльетаніст і карыкатурыст Лёлік УШКІН, старшыня Беларускай Партыі Зялёных падараваў Сяргею АНДРОСЕНКУ сваю кнігу фэльетонаў, гумарэсак і карыкатур “Левым вокам”.

Аўтар: Красунчык
Каментароў: 1; Каментаваць навіну
Дата:

ДА ЎВАГІ!

              Шаноўныя наведнікі сайту GAYBY.ORG, паведамляем Вам, што сайт часова будзе абнаўляцца не пэрыядычна. Гэта зьявязана з рэканструкцыяй дызайну, зьменай хостынгу й удасканаленьнем сыстэмы адміністраваньня сайту пры падтрымцы кампаніі "Леосанс Дизайн".
              Сайт адновіць працу з абноўленым дызайнам і удасканаленай сыстэмай адміністраваньня, што спросьціць, паскорыць і палепшыць працу адміністратараў.
              Калі вы хочаце своечасова даведацца пра аднаўленьне працы сайту - унясіце ваш электронны адрас у рассылку "Навіны беларускіх геяў, лесбіянак і трансух" (зьлева), калі вы яшчэ на яе не падпісаны, й вы атрымаеце паведамленьне аб тым, што ваш улюбёны сайт аднавіў сваю працу ў яшчэ большым аб'ёме, чым раней.

Аўтар:
Каментароў: 0; Каментаваць навіну
Дата: 29 ліпеня2008, 07:00

  У ЭЎРАПАРЛЯМЭНЦЕ ЦІКАВЯЦЦА, ЗА ШТО ЗЬБІВАЮЦЬ ГЕЯЎ У БЕЛАРУСІ 

          Паміжгрупа па правах геяў і лесьбіянак Эўрапарлямэнту зьвярнулася да беларускіх уладаў з просьбай паведаміць аб мерах прадпрымаемых урадам Беларусі для барацьбы са злачынствамі на глебе нянавісьці да гомасэксуалаў.
          18 ліпеня Паміжгрупа па правах геяў і лесьбіянак Эўрапейскага Парлямэнту накіравала ліст амбасадару Беларусі пры Эўракамісіі Ўладзіміру СЭНЬКО з просьбай пракамэнтаваць факты гвалту ў дачыненьні геяў у Беларусі
.
          "У ноч на 14 чэрвеня і 3 ліпеня некалькі маладых геяў былі зьбітыя пасьля наведваньня дыскатэкі ў Менску. Тыя, хто нападаў – былі агрэсіўна настроеныя маладыя людзі, якія выкрыквалі гамафобныя выразы. Адной з ахвяраў, у выніку атрыманых траўмаў, прыйшлося зьвярнуцца за мэдычнай дапамогай у лякарню"  - паведамляецца ў лісьце
.
          "Мы глыбока занепакоеныя павелічэньнем ліку нападаў на гомасэксуалаў у вашай краіне

          Мы хацелі бы спытаць, якія меры ўрад Беларусі будзе выкарыстоўваць для барацьбы з гэтымі злачынствамі на глебе нянавісьці ў дачыненьні
гомасэксуалаў?
          Мы таксама будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы дасьце нам агляд дзейнасьці Беларусі ў вобласьці барацьбы супраць дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ў вашай краіне" - паведамляецца ў лісьце

          Ліст накіраваны ад імя Майкла КАШМАНА (Michael Cashman) - Старшыні Паміжгрупы Эўрапейскага парлямэнту па правах геяў і лесьбіянак, Раўля РОМЭВА (Raul Romeva) - Віцэ-прэзыдэнта і Люсі ГРОНЭР (Lissy Gro
ner) Віцэ-прэзыдэнта камітэта.
          Паведамляе Gay.by

Аўтар: Красунчык
Каментароў: 0; Каментаваць навіну
Дата: 14 ліпеня 2008, 02:10

   ЛГБТ-АКТЫВІСТ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У ЛЕТНІКУ НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ БЕЛАРУСІ

          На адным шэрагу з прадстаўнікамі іншых арганізацыяў і ініцыятываў Беларусі прадстаўнік ЛГБТ-руху ад імя Беларускай ініцыятывы маладых геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў прэзэнтаваў беларускі рух за правы сэксуальных меншасьцяў на агульных правах з прадстаўнікамі іншых сямі няўрадавых арганізацыяў краіны на Акадэміі маладых лідэраў, што праходзіла зь 5 па 12 ліпеня 2008 года.
          Акадэмія праходзіла ў прыватным пансыянаце ў Магілёўскай вобласьці.
          Прэзэнтацыя ЛГБТ-актывіста паводле тайнага галасаваньня заняла другое месца сярод васьмі магчымых, што паказала высокі узровень талерантнасьці сярод удзельнікаў і гатоўнасьць іх да спрыяньня.
          Падтрымку сэксменшасьцям выказалі прадстаўнікі беларускага Антыядзернага руху й Беларускага Хельсінскага Камітэту. Аб сваёй лаяльнасьці заявіў прадстаўнік Ленінскага камуністычнага сацыялістычнага саюзу моладзі Беларусі (новыя беларускія сацыялісты).

Аўтар: Красунчык
Каментароў: 0; Каментаваць навіну
Дата: 08 ліпеня 2008, 02:00

ЛГБТ-АКТЫВІСТАМІ БЕЛАРУСІ ЦІКАВЯЦЦА НЯМЕЦКІЯ ЧЫНОЎНІКІ 

07 ліпеня 2008 актывісты беларускага ЛГБТ-руху Сяргей АНДРОСЕНКА (Беларуская ініцыятыва маладых геяў і лесьбіянак), Сьвятаслаў СЕМЯНЦОЎ (Інфармацыйны цэнтар “Тэма”, Гомель), Алег Яромін (РМГА “Встреча”) прынялі ўдзел у афіцыйным прыёме ў Міжнародным адукацыйным цэнтры з нагоды візыту дэлегацыі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу па асабістым запрашэньні амбасадара Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына спадара Гебхардта ВАЙСА.
Фолькер БЭК            Беларускія ЛГБТ-актывісты былі запрошаны на адным узроўні з дэпутатамі беларускага Нацыянальна Сходу, прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі, прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу, Місіі АБСЭ.
            Асаблівую зацікаўленасьць у супрацы з беларускімі ЛГБТ-актывістамі выказаў дэпутат Нямецкага Бундэстагу, першы парлямэнцкі сакратар, Упаўнаважаны па праваабарончай палітыцы, чалец фракцыі “Саюз90/Зялёныя”, шаноўны спадар Фолькер БЭК. Ён выказаў дыпляматычную падтрымку актывістам руху за сэксуальнае раўнапраўе ў Беларусі. Ён паабяцаў закрануць пытаньні адносна правоў ЛГБТ у Беларусі пры працоўных сустрэчах зь беларускімі ўрадоўцамі й апазыцыйнымі лідэрамі ўжо пад час гэтага візыту.

ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ НЕ ЗАХАЦЕЎ РАЗМАЎЛЯЦЬ З АНДРОСЕНКАМ

            На афіцыйным прыёме ў Міжнародным адукацыйным цэнтры з нагоды візыту дэлегацыі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу 07 ліпеня 2008 года прысутнічалі як гей-актывісты, так і відныя актывісты “Маладога Фронту”, вядомыя сваёй вельмі гамафобнай і агрэсіўнай пазыцыяй адносна сэксмяншыняў, а менавіта Зьміцер ДАШКЕВІЧ і Артур ФІНЬКЕВІЧ.
Дашкевічу - свабоду. А геям?            Скарыстаўшыся магчымасьцю, ЛГБТ-актывісты расказалі эўрапейскім дыпляматам аб прынцыпах “Маладога Фронту” (далей па тэксьце-МФ) й іх агрэсіўнасьці, аб тым, што сам МФ і яго сябры йдуць насуперак хрысьціянскім прынцыпам, якія прапагандуюць і дэмакратычным каштоўнасьцям, за якія так хвалююцца.
            У якасьці знаку гатоўнасьці да супрацы дэмакратычнага ЛГБТ-руху з МФ гей-актывіст Сяргей АНДРОСЕНКА на ваччу ў эўрапейскіх і амэрыканскіх чыноўнікаў і дыпляматаў падышоў да Зьміцера ДАШКЕВІЧА й працягнуў руку каб павітацца. Зьміцер не павітаўся, а на прапанову пагутарыць зь Сяргеям адказаў: “Я не размаўляю з хлусамі”. Сяргей прапанаваў Зьмітру абмеркаваць спрэчныя й хібныя пытаньні. Зьміцер нявыхавана зьбег ад свайго суразмоўцы. Артур ФІНЬКЕВІЧ ня вымавіў ня слова, хаця ўвесь час трымаўся побач з ДАШКЕВІЧАМ. Хлопцы палічылі культурным такім чынам ухіліцца ад размовы з гей-актывістам, які змог бы расказаць шмат цікавага й карыснага пра ЛГБТ-жыцьцё, аб якім, па-ўсім, што ДАШКЕВІЧ, што ФІНЬКЕВІЧ ведаюць небагата, таму абодва абцяжараныя стэрэатыпамі.
            Замежныя дыпляматы самі дадуць ацэнку гэтаму ўчынку ДАШКЕВІЧА, які адбыўся ў іх на ваччу.
            У сваёй дзейнасьці беларускія ЛГБТ-ініцыятывы займаюць аднолькава прынцыповую пазыцыю адносна “Маладога Фронту” як самай недэмакратычнай апазыцыйнай моладзевай структуры, аб чым паведамляюць пры кожнай нагодзе сваім беларускім і замежным партнэрам.

09 ЛІПЕНЯ ЛГБТ-АКТЫВІСТАЎ ЗАПРАСІЛІ НА АСАБІСТЫ ПРЫЁМ

Нямецкі сьцяг09 ліпеня 2008 актывісты беларускага ЛГБТ-руху Сяргей АНДРОСЕНКА (Беларуская ініцыятыва маладых геяў і лесьбіянак), Аляксандар ПАЛУЯН (Gay.by), Сьвятаслаў СЕМЯНЦОЎ (Інфармацыйны цэнтар “Тэма”, Гомель), Алег Яромін (РМГА “Встреча”) запрошаны на індывідульную сустрэчу з чальцамі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу падчас якой ЛГБТ-актывісты больш дэталёва раскажуць аб сваёй дзейнасьці й місіі ў Беларусі, пагутараць аб магчымым супрацоўніцтве й дыпляматычнай падтрымцы, якую можна было б аказаць беларускім ЛГБТ на дзяржаўным узроўні, і на ўзроўні НГА.

Аўтар: Красунчык
Каментароў: 1; Каментаваць навіну
Дата:

ДА ЎВАГІ!

              Шаноўныя наведнікі сайту GAYBY.ORG, паведамляем Вам, што сайт часова ня будзе абнаўляцца. Гэта зьявязана з рэканструкцыяй дызайну, зьменай хостынгу й удасканаленьнем сыстэмы адміністраваньня сайту пры падтрымцы кампаніі "Леосанс Дизайн".
              Сайт адновіць працу з абноўленым дызайнам і удасканаленай сыстэмай адміністраваньня, што спросьціць, паскорыць і палепшыць працу адміністратараў.
              Калі вы хочаце своечасова даведацца пра аднаўленьне працы сайту - унясіце ваш электронны адрас у рассылку "Навіны беларускіх геяў, лесбіянак і трансух" (зьлева), калі вы яшчэ на яе не падпісаны, й вы атрымаеце паведамленьне аб тым, што ваш улюбёны сайт аднавіў сваю працу.
              Шчасьлівых вакацыяў!

Аўтар:
Каментароў: 1; Каментаваць навіну
Дата:

Аўтар:
Каментароў: 1; Каментаваць навіну
Старонкi: 1 | 2 | 3 |
 
    Каталог TUT.BY Rating All.BY Гей каталог
BlueSystem.Ru Ініцыятыва не зьяўляецца юрыдычнай асобай.     © GAYBY.ORG, 2006-2008